Рэспубліка Беларусь на карце

Беларускі пейзаж. Прырода Беларусі унікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі. Беларускі ландшафт Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва краіны. Поўнач Беларусі - край азёр. На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяць размешчана балоцістая мясцовасць - славутае беларускае Палессе. У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся унікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі. Дзікая прырода Беларусі У беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў. 

Самыя распаўсюджаныя пароды дрэў:

  • бяроза (па ўсёй краіне)
  • хвоя (па ўсёй краіне)
  • елка (паўночныя раёны)
  • дуб (паўднёвыя раёны)

У Беларусі можна сустрэць велізарную колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў. 

У Беларусі жыве 76 відаў млекакормячых, самыя распаўсюджаныя з якіх:

  • лось
  • алень
  • дзік
  • воўк
  • бабёр

На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля 300 відаў птушак. Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых - яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх пражывання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.                                         

поделиться в: