Вытокi роднай мовы

Адной з асноўных задач адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца фарміраванне патрыятызму пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Нацыянальнае выхаванне спрыяе далучэнню чалавека да культуры народа, дапамагае маленькім беларусам усвядоміць сваю прыналежнасць да нацыі, багатай традыцыямі, звычаямі, дасягненнямі культуры і навукі.
Дашкольная ўстанова — першая прыступка ў сістэме адукацыі.

Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі складнікаў беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба ў інфармацыі, якія неабходны для наступнага навучання ў школе.
Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі прадугледжваецца фарміраванне ўяўленняў аб сваёй малой радзіме (назва горада, пасёлка), народных і дзяржаўных святах, аб сімвалах беларускай дзяржавы, аб людзях, якія праславілі нашу краіну: асветніках, нацыянальных героях, Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзеячах мастацтва, касманаўтах, спартсменах і г.д.

поделиться в: