Смак беларускай мовы

"Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды унікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў".

Мова – гэта тое адзінае і непаўторнае, што ёсць у народа. Алаіза Пашкевіч казала:«Мова –гэта неацэнны скарб, які ніхто і ніколі адабраць не здолее. Але што рабіць, калі людзі самі губляюць матчына слова? Саромеюцца размаўляць, смяюцца з роднага”.

Уладзімір Караткевіч казаў: «Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе. Хто забыў сваю мову – ўсё згубіў».

З стагоддзя ў стагоддзе нашы продкі стараліся данесці да нас бацькоўскую мову, з самых малых гадоў прывівалі любоў да роднага краю, родных мясцін. На жаль, у сучаснасці такіх людзей становіцца ўсё менш. У пачатку дваццатага стагоддзя такія майстры слова, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, імкнуліся захаваць мову, данесці да нашчадкаў прыгажосць матчынага слова. Дабіваліся годнага пасаду нашай нацыі сярод другіх народаў. А мы, сучасныя людзі, грэбуем хараством і прыгажосцю яе пераліваў. Калі так будзе далей працягвацца, знікне мова, а калі не будзе мовы, знікне цэлы народ.

Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі "Смак беларускай мовы" з’явіўся на вуліцы Багдановіча. Пры дапамозе гэткай рэкламы папулярызуецца беларуская мова, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць

 

поделиться в: