У памяці назаўжды

17.07.2023

15 ліпеня споўнілася 50 гадоў, як на месцы спаленай карнікамі вёскі Дальва быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Дальва", якi знаходзiцца ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, дзе 19 чэрвеня 1944 года, за некалькі дзён да вызвалення Беларусі, нямецкія акупанты спалілі 44 жыхара (29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчын). З іх цудам выжыў 13-гадовы Коля Гірыловіч, які, стаўшы дарослым, і арганізаваў будаўніцтва мемарыяльнага комплексу.
Дальву называюць малодшай сястрой Хатынi. Пра гэта сёння гаварылi з дзяцьмi старэйшага узросту ў дзiцячым саду в. Ляскоўка ў межах сацыяльна-педагагiчнага праекта "Я ведаю! Я ганаруся!"

 

поделиться в: